Беларусь не змагла зрабіць плацеж у рамках Манрэальскага пратакола

Беларусь не змагла зрабіць плацеж у рамках Манрэальскага пратакола. Пра гэта заявіў прадстаўнік нашай краіны ў Праграме ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП) Дзмітрый Красоўскі.

Як паведамілі ў МЗС, дыпламат звярнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння ў Найробі на тое, што Беларусь не змагла зрабіць рэгулярны ўнёсак у рамках пратакола: плацеж быў адхілены банкам-карэспандэнтам са спасылкай на санкцыйныя абмежаванні. Паводле яго слоў, гэта сістэмная ўразлівасць, пры якой здольнасць дзяржаў выконваць свае фінансавыя абавязацельствы перад шматбаковымі экалагічнымі механізмамі аказваецца ў прамой залежнасці ад рашэнняў фінансавых інстытутаў трэціх краін.

Красоўскі прапанаваў кіраўніцтву ЮНЕП рэфармаваць каналы аплаты, у тым ліку пашырыўшы спосабы аплаты, а таксама вывучыўшы магчымасць вядзення рахункаў ААН у большай колькасці валют замест дамінуючага долара.

Манрэальскі пратакол па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой, быў падпісаны ў 1989 годзе, пасля гэтага яго пераглядалі сем разоў. У рамках рэалізацыі пратакола створаны Шматбаковы фонд, які аказвае дапамогу краінам, што развіваюцца, для скарачэння спажывання і вытворчасці азонаразбуральных рэчываў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!