Фото: ГТК
Грамадзянін Беларусі пазбавіўся 5000 еўра на мяжы з Літвой. Як паведамілі ў ДМК, мужчына на аўтамабілі FIAT ехаў з Літвы праз пункт пропуску “Беняконі”.
Падчас вуснага апытання супрацоўніку мытні ён паведаміў, што перамяшчае 5,5 тыс. еўра і 200 бел. рублёў. Мытнік усумніўся ў праўдзівасці падарожніка і не памыліўся. У барсетцы ў мужчыны была ўпакоўка з вільготнымі сурвэткамі, у якой былі схаваныя яшчэ 5000 еўра.
Схаваныя грашовыя сродкі канфіскаваныя. Пачаты адміністрацыйны працэс.
Нагадаем, без дэкларавання праз мяжу можна перамяшчаць наяўныя грошы ў суме не больш за 10 тыс. долараў у эквіваленце.