Беларусь і В’етнам дамовіліся аб сумесных інфармацыйных праектах па лініі Мінабароны

Беларусь і В’етнам дамовіліся аб рэалізацыі сумесных інфармацыйных праектаў па лініі абаронных ведамстваў, а таксама прысвечаных 35-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Дамоўленасці дасягнутыя падчас візіту беларускай ваеннай дэлегацыі ў В’етнам, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Дэлегацыю ўзначальвае начальнік аддзела ўпраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны палкоўнік Аляксандр Кісель.

Падчас візіту беларускія вайскоўцы сустрэліся з прадстаўнікамі галоўнага палітычнага ўпраўлення В’етнамскай народнай арміі, наведалі Ваенны цэнтр радыёвяшчання і тэлебачання, а таксама абмеркавалі з супрацоўнікамі газеты Народнай арміі досвед працы ў друкаваных СМІ.

“В’етнамскі бок выказаў зацікаўленасць досведам беларускага абароннага ведамства ў правядзенні тактыка-спецыяльнага вучэння з прадстаўнікамі СМІ «Ваенкар» і ў наступным годзе плануе наведаць вучэнне”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе.