Фото: t.me/BelarusMFA
Пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Фісенка 19 лістапада сустрэўся са старшынёй камісіі па пытаннях абароны і бяспекі Нацыянальнага савета Славакіі Рыхардам Глюкам.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага парламенцкага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, у тым ліку магчымасць арганізацыі сустрэч на ўзроўні кіраўніцтва парламентаў Беларусі і Славакіі.
Як заявілі ў прэс-службе МЗС Беларусі, сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, бакі дамовіліся “падтрымліваць канструктыўнае ўзаемадзеянне”.