Беларусь і РФ падпішуць правілы працы аб’яднанага рынку электраэнергіі

Беларусь і Расія ў найбліжэйшы час павінны падпісаць правілы працы аб’яднанага рынку электраэнергіі. Яны дапаўняюць раней заключанае пагадненне ў сферы энергетыкі. Пра гэта паведаміў у эфіры АНТ міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз.

“У гэты момант мы маем падпісаны дагавор, і літаральна ў найбліжэйшы час павінны фіналізаваць свае дамоўленасці, падпісаўшы правілы, паводле якіх будзе працаваць адпаведны рынак”, – сказаў ён.

Правілы будуць апісваць, як у рамках аб’яднанага рынку ўзаемадзейнічаюць суб’екты гаспадарання пры абмене электраэнергіяй.