Беларусь і Расія правялі міжмзсаўскія кансультацыі па “ўкраінскай праблематыцы”

9 верасня ў Мінску МЗС Беларусі і Расіі правялі чарговы раўнд кансультацый «па ўкраінскай праблематыцы». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў.

«Удзельнікі сустрэчы надалі асаблівую ўвагу перспектывам палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу, а таксама ўзаемадзеянню на міжнародных пляцоўках і гуманітарным пытанням», — паведамляе МЗС Беларусі.

Бакі разгледзелі актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж МЗС Беларусі і Расіі, асобныя аспекты інтэграцыйнага парадку дня, графік маючых адбыцца мерапрыемстваў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!