Беларусь і Нікарагуа правялі перамовы аб пастаўках тэхнікі

Беларусь і Нікарагуа абмеркавалі пастаўкі беларускай тэхнікі і адкрыццё пасольства ў Мінску. Гэтыя пытанні разглядаліся на сустрэчы пасла Беларусі Віталя Барчука з міністрам замежных спраў Нікарагуа Вальдракам Джэнтске 18 лістапада, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

У сустрэчы таксама ўдзельнічалі міністр-саветнік сапрэзідэнтаў Нікарагуа па пытаннях палітыкі і міжнародных адносін Іван Лара Паласіас і саветнік сапрэзідэнтаў па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Артэга Мурыльё.

Бакі абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, надаўшы асаблівую ўвагу гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, у тым ліку пастаўкам беларускай тэхнікі ў Нікарагуа. Акрамя таго, разглядаліся перспектывы ўзаемадзеяння ў палітычнай, культурнай і навукова-тэхнічнай сферах.