Фото: пресс-служба Лукашенко
Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух заявіў, што абмяркоўваў з Аляксандрам Лукашэнкам пастаўкі нафтапрадуктаў. Яны былі названыя сярод перспектыўных кірункаў супрацоўніцтва.
Хурэлсух падкрэсліў, што Беларусь і Манголія з’яўляюцца адна для адной варотамі ў Еўропу і Азію адпаведна.
“У гэтым кантэксце маршрут кантэйнерных чыгуначных перавозак “Мангольскі вектар” у кірунку Брэст – Улан-Батар адыгрывае важную ролю ў двухбаковай транспартна-лагістычнай галіне. І тут бакі дамовіліся актыўна выкарыстоўваць гэтую магчымасць у супрацоўніцтве.
Таксама абмеркаваная магчымасць пастаўкі нафтапрадуктаў і ўзгодненая мэтазгоднасць пашырэння супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў гэтым кірунку”, – сказаў ён.
Мангольскі прэзідэнт пацвердзіў намер закупіць беларускую тэхніку, у тым ліку стварыць зборачную вытворчасць трактароў.
“Узгоднены пошук магчымасцей спалучэння мангольскіх воўны і кашміру з беларускім ільном для стварэння новых тканін і наступнай вытворчасці гатовых вырабаў. Упэўнены, што будзе выдатная прадукцыя, якую мы зможам рэалізаваць”, – дадаў ён.