Фото: МИД
Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Манголіі правялі шосты раўнд палітычных кансультацый. Дэлегацыі ўзначалілі намеснікі міністра Сяргей Лукашэвіч і Гамбасурэн Амартуўшын.
Як паведамілі ў МЗС, бакі віталі актывізацыю двухбаковых кантактаў і выказалі гатоўнасць працаваць для поўнай рэалізацыі патэнцыялу сувязей паміж краінамі.
“Узгаднілі планы правядзення двухбаковых мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях і далейшыя крокі па ўдасканаленні дагаворна-прававой базы ўзаемадзеяння”, – дадалі ў МЗС.
Беларускія і мангольскія дыпламаты таксама канстатавалі падабенства пазіцый па пытаннях міжнароднага парадку дня і пацвердзілі гатоўнасць працягваць эфектыўнае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый.