Савет міністраў Беларусі пастановай №593 ад 12 лістапада ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з М’янмай аб прызнанні дакументаў аб адукацыі. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
На правядзенне перамоваў па пагадненні і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства адукацыі.