Беларусь і М’янма хочуць развіваць супрацоўніцтва ў машынабудаванні, сельскай гаспадарцы і інфраструктуры

Часовы павераны ў справах Беларусі ў М’янме Алег Голубеў 19 лістапада сустрэўся з саюзным міністрам нацыянальнага планавання, інвестыцый і знешнеэканамічных адносін М’янмы, сустаршынёй Сумеснага беларуска-м’янманскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Аун Чжо Хо.

Бакі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічных адносін, у тым ліку рэалізацыю сумесных праектаў у рамках дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні.

​”Вызначылі прыярытэтныя крокі па развіцці ўзаемадзеяння ў сферах машынабудавання, сельскай гаспадаркі і інфраструктуры з прыцягненнем дзелавых колаў дзвюх краін”, – паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.