Беларусь і Кыргызстан заключылі шэраг міжрэгіянальных пагадненняў

Першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Кыргызстана, які сёння праходзіць у Мінску, стаў пляцоўкай для заключэння шэрагу міжрэгіянальных пагадненняў. Пра гэта праінфармавалі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Сёння былі падпісаны:

  • План мерапрыемстваў на 2027-2028 гады паміж Брэсцкай і Баткенскай абласцямі.
  • Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і Апаратам паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі ў Джалал-Абадскай вобласці.
  • План мерапрыемстваў (Дарожная карта) развіцця супрацоўніцтва паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і Апаратам паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі ў Ісык-Кульскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.
  • Мемарандум аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж гарадамі Гомелем і Ошам.
  • Пагадненне паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і Апаратам паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі ў Нарынскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльнай сферах.
  • Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва горада Магілёва і горада Нарына ў галінах эканомікі, гандлю, культуры, адукацыі, турызму на 2027-2029 гады.
  • План мерапрыемстваў па пашырэнні гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж мэрыяй горада Бішкек і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам на 2027-2028 гады.