Фото: МИД
Пасол Беларусі ў Кеніі Дзмітрый Красоўскі абмеркаваў супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы бяспекі на сустрэчы з галоўным адміністрацыйным сакратаром МУС Кеніі Беверлі К. Опворай.
Сустрэча адбылася ў Найробі 19 лістапада.
«Бакі разгледзелі актуальныя пытанні развіцця ўзаемадзеяння ў сферы забеспячэння грамадскай бяспекі і ўкаранення сучасных тэхнічных рашэнняў», — паведамляе беларускае пасольства.
МУС Кеніі заяўляе, што асаблівая ўвага на сустрэчы была нададзена тэхнічнаму досведу і магчымасцям стратэгічнага ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі.