Фото: t.me/BelarusMFA
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў 19 лістапада правёў сустрэчу з першым намеснікам міністра замежных спраў Грузіі Георгіем Зурабашвілі.
Бакі абмеркавалі развіццё палітычнага дыялогу і пашырэнне эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі. Асаблівую ўвагу на сустрэчы надалі перспектывам актывізацыі кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Грузіі.
У той жа дзень Зурабашвілі сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Паўлам Уцюпіным.
Яны абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку развіццё гандлёва-эканамічных адносін і працу Міжурадавай беларуска-грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
“Пацвердзілі нацэленасць знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін на аказанне садзейнічання далейшаму ўмацаванню беларуска-грузінскага супрацоўніцтва”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.