Беларусь чакаюць першыя замаразкі

У Беларусь прыйдуць першыя замаразкі. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, цяпер краіна знаходзіцца ў зоне дзеяння вобласці высокага ціску. Гаворка ідзе пра сібірскі антыцыклон.

«У выніку паступлення па перыферыі антыцыклону ўмерана цёплых паветраных мас тэмпературны фон прагназуецца ў асноўным на 1–4°С вышэй за кліматычную норму», — паведамілі ў Белгідрамеце.

Аднак ужо на выхадных магчымыя замаразкі.

«2–4 кастрычніка (пятніца–нядзеля) у асобных раёнах рэспублікі не выключаныя замаразкі 0… -2°С. У выніку радыяцыйнага выхалоджвання паверхні ў начныя і ранішнія гадзіны высокая верагоднасць туманаў», — гаворыцца ў папярэджанні сіноптыкаў.