Фото: Reform.by
Беларусь займае першае месца сярод напрамкаў экспарту расійскіх кансерваваных грыбоў. Пра гэта паведамілі ў цэнтры “Аграэкспарт” расійскага Мінсельгаса.
У студзені-жніўні экспарт з РФ кансерваваных грыбоў склаў каля 1,3 млн долараў. Усяго было вывезена 500 тон. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года экспарт вырас на 11% у натуральным выражэнні і на 18% — у вартасным.
У Беларусь было экспартавана грыбоў на 700 тыс. долараў. На другім месцы – Казахстан, куды адправілі кансерваў на 240 тыс. долараў.