Беларусь адправіць Венесуэле гуманітарную дапамогу больш як на 1 млн рублёў

Беларусь накіруе Венесуэле гуманітарную дапамогу ў сувязі з наступствамі землятрусаў, якія адбыліся 24 чэрвеня.

Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Рашэнне прынята са згоды Аляксандра Лукашэнкі.

«У склад гуманітарнага грузу плануецца ўключыць маёмасць для забеспячэння жыццядзейнасці, мотапомпы, кампрэсарную станцыю, а таксама 12 тон медыцынскай прадукцыі», — паведамляе прэс-служба ўрада.

Сума дапамогі з улікам дастаўкі складзе больш за 1 млн рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!