Беларусь адкрые аддзяленне пасольства ў Омску

Аддзяленне пасольства Беларусі ў РФ з’явіцца ў Омску. Пра гэта пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў губернатар Омскай вобласці Віталь Хацэнка.

“Я вельмі ўдзячны Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тое, што наша прапанова па стварэнні консульскага падраздзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Омску прынята і будзе рэалізавана. Прэзідэнт даў згоду і адпаведныя даручэнні”, – сказаў ён, перадае БелТА.

Нагадаем, у апошнія гады Беларусь павышае статус сваіх замежных устаноў у расійскіх рэгіёнах, пераўтвараючы аддзяленні пасольства ў генконсульствы. Цяпер аддзяленні і генконсульствы Беларусі працуюць у Екацярынбургу, Санкт-Пецярбургу, Уладзівастоку, Казані, Калінінградзе, Краснаярску, Новасібірску, Ніжнім Ноўгарадзе, Растове-на-Доне, Смаленску, Уфе.