БЧ зменіць расклад цягнікоў Калінкавічы — Лунінец праз рамонт моста

30 лістапада шэраг цягнікоў на ўчастку Калінкавічы — Лунінец будуць рухацца паводле змененага раскладу і маршруту праз рамонт моста на перагоне Брынёва — Жыткавічы. Некаторыя цягнікі будуць адмененыя.

Цягнік № 609 Гомель — Гродна 30 лістапада адправіцца з Гомеля ў 19:27 і прыбудзе ў Гродна 1 снежня 2026 года ў 8:11. Бесперасадачныя вагоны Брэст — Гродна будуць курсіраваць у складзе цягніка № 604 Брэст — Гомель з адпраўленнем з Брэста 30 лістапада 2026 года ў 19:41 замест 17:18, паведамляе БЧ.

Некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца па змененым маршруце на ўчастку Калінкавічы — Жыткавічы — Лунінец.