БЧ пашырыла магчымасці сэрвісу «Анлайн-табло»

Беларуская чыгунка з 7 верасня запусціла абноўленую версію сэрвісу «Анлайн-табло», які дазваляе ў рэжыме рэальнага часу адсочваць рух пасажырскіх цягнікоў.

Як паведамілі ў БЧ, актуальная інфармацыя прадастаўляецца па 23 станцыях і прыпыначных пунктах. Акрамя даных пра рух цягнікоў, пасажыры цяпер могуць даведацца нумар платформы адпраўлення, парадак нумарацыі вагонаў, а таксама інфармацыю пра адхіленне ад графіка пры спазненні цягніка.

Даныя сэрвісу сінхранізаваныя з інфармацыйнай сістэмай вакзалаў. Сэрвіс даступны на афіцыйных інфармацыйных рэсурсах чыгункі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!