БЧ адменіць некаторыя цягнікі 26 лістапада з-за рамонту моста на перагоне Тошчыца – Старасельскі. Рух іншых саставаў будзе зменены.
Цягнікі № 613/614 Гомель – Магілёў – Гомель і № 615/616 Магілёў – Гомель – Магілёў будуць адмененыя.
Цягнікі № 55/56 Гомель – Масква і Масква – Гомель адпраўленнем 25 і 26 лістапада будуць ісці ад і да Магілёва. У іх састаў будуць уключаныя бесперасадачныя вагоны Масква – Гомель.
Цягнікі паміж Санкт-Пецярбургам і Гомелем будуць ісці па змененым раскладзе праз Жлобін і Асіповічы.
Акрамя таго, 26 лістапада 2026 года цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Магілёў – Жлобін будуць ісці па змененым маршруце і раскладзе.