Банку “БелВЭБ” спатрэбілася 300 млн рублёў

Банк “БелВЭБ” хоча прыцягнуць праз аблігацыі 300 млн рублёў. Праспекты эмісіі з’явіліся на Адзіным партале фінансавага рынку.

Аб’ём кожнага з трох выпускаў – па 100 млн рублёў.

Тэрмін абарачэння 19-га выпуску – 10 гадоў. Стаўка па ім прыраўнаваная да стаўкі рэфінансавання Нацбанка.

Тэрміны абарачэння 20-га і 21-га выпуску – 6 гадоў. Стаўка па 20-м выпуску складае 9% гадавых, а па 21-м выпуску яна вызначаная ў памеры 10% гадавых, але толькі на першы працэнтны перыяд, у далейшым банк перагледзіць стаўку.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!