Банкі прадухілілі крадзеж махлярамі 5,3 млн рублёў

Беларускія банкі ў студзені-жніўні з дапамогай антыфрод-сістэм і даных сістэмы абмену інфармацыяй з сілавікамі змаглі прадухіліць крадзеж 5,3 млн рублёў з рахункаў беларусаў. Гэта ў 2,1 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун.

Паводле яго інфармацыі, за восем месяцаў года зарэгістравана 10 тыс. несанкцыянаваных плацежных аперацый і спроб іх здзяйснення супраць 12,3 тыс. за аналагічны перыяд мінулага года.

Шкода склала 27,8 млн рублёў. Яна знізілася на 20%. Амаль 93% крадзяжоў было здзейснена з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!