Фото: Reform.by
«Банк развіцця» дасягнуў ліміту на выпуск аблігацый у 2026 годзе. У Рэспубліканскім цэнтральным дэпазітарыі каштоўных папер з’явілася інфармацыя пра два выпускі аблігацый інстытута развіцця.
113-ты выпуск аблігацый мае аб’ём 217,4 млн рублёў. Тэрмін яго абарачэння — з 1 снежня 2026 года па 29 снежня 2028 года.
114-ты выпуск аб’ёмам 1 млрд рублёў будзе знаходзіцца ў абарачэнні з 29 снежня 2026 года па 29 снежня 2028 года.
Такім чынам, агульны аб’ём выпускаў аблігацый «Банка развіцця» сёлета склаў крыху менш за 5,214 млрд рублёў — менавіта такі ліміт быў вызначаны ў пачатку года сумеснай пастановай урада і Нацбанка.