Фото: Facebook Флавиу Болсонару
Правы кандыдат Флавіу Балсанару набраў найбольшую колькасць галасоў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі. Дзейны прэзідэнт Луіс Лула да Сілва паказаў другі вынік. Цяпер яны сустрэнуцца ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбудзецца 25 кастрычніка.
45-гадовы сенатар Флавіу Болсанару і старэйшы сын зняволенага былога прэзідэнта Жаіра Балсанару атрымаў 47,03% галасоў, а Лула да Сілва — 45,16%.
Перадвыбарныя апытанні давалі дзейнаму прэзідэнту перавагу ў 3 п.п. Аднак вынікі першага тура аказаліся адваротнымі.
«З Бразіліі хопіць… гэта канец эры Рабочай партыі», — заявіў Флавіу Балсанару пра партыю, якая падтрымлівае Лулу да Сілву.
Адначасова ў краіне праходзілі выбары ў Кангрэс, дзе таксама правыя паказалі найлепшы вынік. У Сенат прайшла жонка Жаіра Болсанару Мішэль і яго сын Карлас. Яшчэ адзін сын былога прэзідэнта Жаір Рэнан прайшоў у ніжнюю палату парламента, як і брат Жаіра Балсанару Рэнату.
Да Сілва назваў расчаравальны вынік «урокам дэмакратыі» і паабяцаў зрабіць усё неабходнае для перамогі ў другім туры выбараў.