Паўтара года таму СМІ пісалі пра сур’ёзнае ДТЗ у Талачынскім раёне. Сцёртая шына, дождж з градам, 97 км/г — і пікап RAM на сустрэчнай паласе ўразаецца ў Geely. Трое цяжка пацярпелых. Пра тое, што стала з сям’ёй з пікапа, распавяла сястра пасажыркі Аксана Леўшына.
Бацька дзяцей, вінаваты ў ДТЗ, паводле слоў Аксаны, прысуджаны да 2,5 года пазбаўлення волі. Іх маці адключылі ад апаратаў і ў вегетатыўным стане перавялі дадому. За ёй і двума дзецьмі 3,5 і 2,5 гадоў даглядае 75-гадовая бабуля. Сям’я жыве на пенсію па інваліднасці і пенсію па ўзросце самой бабулі; гэтых грошай, паводле слоў Аксаны, амаль ні на што не хапае.
Нагадаем, аварыя адбылася 10 мая 2025 года на ўчастку трасы М1 каля вёскі Старая Будаўка Талачынскага раёна: там пікап RAM з 35-гадовым барысаўчанінам за рулём апынуўся на сустрэчнай паласе і ўрэзаўся ў Geely Atlas. Следства пісала пра траіх цяжка пацярпелых — 35-гадовую пасажырку пікапа і двух чалавек з Geely; самога кіроўцу RAM і дваіх дзяцей у яго салоне траўмы абмінулі.