Фото: СК
22-гадовая дзяўчына загінула ў ДТЗ на ўездзе ў Гродна. Сёння ўначы каля 2:30 аўтамабіль урэзаўся ва ўязную стэлу.
Як расказалі ў Следчым камітэце, 30-гадовы вадзіцель аўтамабіля на ўездзе ў Гродна па дарозе М6 ва ўмовах снегападу і часткова заснежанага дарожнага пакрыцця выбраў небяспечную хуткасць і не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль занесла, ён вылецеў на раздзяляльную паласу і ўдарыўся ў збудаванне.
Загінула 22-гадовая пасажырка, вадзіцель не пацярпеў.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Распачата крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 (“Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула смерць чалавека”) Крымінальнага кодэкса. Ужо вядома, што на аўтамабілі былі ўстаноўлены зімовыя шыны.