Фото: УВД Гродненского облисполкома
У Ашмянскім і Воранаўскім раёнах сфармаваныя атрады народнага апалчэння ў рамках праверкі баявой гатоўнасці народнага апалчэння. Сёння апалчэнцам раздалі зброю, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
З добраахвотнікамі атрадаў правядуць заняткі па агнявой падрыхтоўцы, тактычнай медыцыне і тактыцы дзеянняў пры выкананні задач па забеспячэнні рэжыму ваеннага становішча.
Праверка баявой гатоўнасці атрадаў народнага апалчэння пачалася 25 лістапада ва ўсіх абласцях краіны.