Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд

У Мінску праходзіць суд над арт-менеджарам Алегам Ларычавым. На судовым пасяджэнні яму выклікалі хуткую дапамогу, напісала у Facebook Аліна Герашчанка, кіраўніца грамадскай арганізацыі «Годна».

Паводле яе слоў, у Ларычава цукровы дыябет, язвы на нагах, якія не загойваюцца, і рызыка развіцця гангрэны.

«Ідзе суд над Алегам Ларычавым. Учора падчас суда яму выклікалі хуткую. У яго язвы на нагах, якія не загойваюцца, паднялася тэмпература. Медычная дапамога нерэгулярная. А ў Алега цукровы дыябет і ёсць рызыка развіцця гангрэны», — напісала Герашчанка.

Алег Ларычаў — арт-менеджар, мастак, арганізатар фестывалю Urban Myths. Яго затрымалі ў лістападзе 2025 года. МУС прызнала Ларычава датычным да «экстрэмісцкага фарміравання» Вейшнорыя.