Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману абвясцілі на аўторак

У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману.

“Уначы і ў першай палове дня 27 кастрычніка (аўторак) на захадзе чакаецца туман. Бачнасць у тумане 100-500 м”, – гаворыцца ў папярэджанні сіноптыкаў.

Найбліжэйшай ноччу надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць малаактыўны франтальны раздзел, заўтра ўдзень адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Воблачна, удзень з праясненнямі. Уначы ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы, удзень пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +3… +9°С, на захадзе -1… +2°С, максімальная ўдзень +8… +14°С.