Аранжавы ўзровень небяспекі з-за туману аб’яўлены ў Беларусі

Беларусь накрыў густы туман. Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі.

“Сёння, 18 верасня (пятніца), у перыяд з 4 г 40 хв да 10 г туманы, якія назіраюцца месцамі, распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі. У Мінску ў перыяд з 5 г да 10 г туман, які назіраецца па горадзе, дасягне крытэрыю ўмераны. Бачнасць у тумане 100-500 м”, — гаворыцца ў папярэджанні.

Удзень чакаецца пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. Максімальная тэмпература паветра +16… +22°С.