Аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі аб’яўлены на сераду

Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за спёкі на сераду. Папярэджанне датычыцца паўднёвага захаду Беларусі.

“Днём 9 верасня (серада) па паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +32°С”, – гаворыцца ў паведамленні.

Заўтра ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса. Ноччу пераменная воблачнасць, днём малааблочна. Без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўднёвы ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература максімальная днём +23… +29°С.

У наступныя дні стане халадней.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!