Иллюстративное фото pixabay.com
У аўторак Беларусь накрыюць моцныя дажджы. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
“22 верасня (аўторак) уначы на ўсходзе, удзень у многіх раёнах краіны і ў Мінску чакаюцца моцныя дажджы”, — гаворыцца ў папярэджанні.
Заўтра ўмовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з тэрыторыі Украіны ў цэнтральныя раёны нашай краіны. Воблачна, уначы з праясненнямі. Удзень месцамі чакаюцца навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6… +12°С, максімальная ўдзень +10… +16°С.