Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены на пятніцу з-за ветру

Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень пагоднай небяспекі на пятніцу. Чакаецца моцны вецер.

“Раніцай і днём 9 кастрычніка (пятніца) на большай частцы тэрыторыі краіны і ў г. Мінску чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15-20 м/с”, – гаворыцца ў папярэджанні.

Заўтра надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, услед за якім пачне паступаць халодная паветраная маса. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе +10… +16°С.