АПК узнагародзіў медалямі Мацкевіча, Пуцілу і Вінаградава
Фото: t.me/CabinetBelarus
Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне аб прысуджэнні медаляў Францыска Скарыны, «За плённую працу на карысць Беларусі», «Непакораных» і «Гонар і годнасць».
Медалём Францыска Скарыны за шматгадовы ўклад у развіццё і прасоўванне беларускай гісторыі і культуры ўзнагароджваюцца:
Павел Мажэйка — беларускі журналіст, грамадскі актывіст, культурны менеджар;
Андрэй Катлярчук — гісторык, кандыдат гістарычных навук, доктар гісторыі.
Медаля «За плённую працу на карысць Беларусі» ўдастойваюцца:
Стэфана Пуціла — журналіст, аўтар грамадска-палітычнага канала NEXTA;
Ірэна Лясота — філосаф, публіцыст, грамадская лідарка;
Марыя Сёдэрбэрг — шведская фотажурналістка і пісьменніца;
Ірына Пярвойкіна — беларуская актывістка ў Аўстрыі.
Медалём «Непакораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і самаадданасць у дзейнасці па прасоўванні ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі ўзнагароджваюцца:
Вячаслаў Лазараў — беларускі незалежны журналіст і відэааператар.
Ірына Слаўнікава — беларуская журналістка і медыя-актывістка.
Павел Вінаградаў — актывіст моладзевага крыла «Zmena», вязень сумлення.
Медалём «Гонар і годнасць» удастойваюцца грамадзяне, якія аддалі або рызыкавалі сваім жыццём у барацьбе за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:
Яўген Меркіс — беларускі журналіст, краязнавец, грамадскі актывіст.
Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, тэлевядучы.
Яшчэ тры чалавекі будуць узнагароджаны непублічна.