Апазнаныя целы двух загінулых у Кыргызстане альпіністаў

(Абноўлена) Апазнаныя целы двух загінулых у Кыргызстане альпіністаў, целы якіх удалося эвакуіраваць ратавальнікам. Паводле папярэдніх даных, імі аказаліся Максім Палянскі з Беларусі і Сяргей Рубцоў з Літвы. Пра гэта ТАСС паведамілі ва УУС Ошскай вобласці.

“Паводле папярэдніх даных, загінулымі аказаліся Максім Палянскі (1982 года нараджэння) і Сяргей Рубцоў (1989 года нараджэння). Для ўстанаўлення прычыны смерці была прызначана судова-медыцынская экспертыза; агляд цел праводзіўся ў моргу гарадской бальніцы горада Ош”, – сказалі ў прэс-службе.

Дапоўнена:

Інфармацыю пацвердзілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

“Сёння ў г. Ош былі апазнаныя целы альпіністаў, дастаўленых раней з піка Карумду. Адзін з апазнаных з’яўляецца грамадзянінам Беларусі – кіраўнік групы Максім Палянскі”, – гаворыцца ў паведамленні знешнедыпламатычнага ведамства.

Пасольства Беларусі ў Кыргызстане аказвае сваякам загінулага ўсё неабходнае садзейнічанне, дадалі ў міністэрстве.

Нагадаем, беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў перасталі выходзіць на сувязь з 2 жніўня. Група здзяйсняла ўзыходжанне на пік Карумду па паўночным грэбні. 1 жніўня ў 10:30 альпіністы падняліся на пік Карумду.

2 жніўня быў апошні выхад на сувязь. Група паведаміла, што пасля спуску будзе гатовая выехаць 4 жніўня, але ва ўстаноўленае месца так і не выйшла. Была арганізавана маштабная пошукавая аперацыя. 16 жніўня целы выявілі пры здымцы з дрона. 24 жніўня паведамлялася, што ратавальнікі выявілі два целы зніклых і пачалі спуск. Цела трэцяга ўдзельніка групы яшчэ не знойдзена. Працу на схіле прыпынілі на нявызначаны тэрмін з-за лавін і каменяпадаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!