Анджэй Пачобут зноў на Валадарцы, але ёсць нюанс

Экс-палітвязень Анджэй Пачобут прыехаў у Мінск і наведаў Валадарку — былы СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

«У Мінску. У самым цэнтры. Наведаў Валадарку, гэтым разам па другі бок сцяны», — напісаў Пачобут у сацсетцы X.

З 1940-х гадоў па 2024 год у Пішчалаўскім замку на вул. Валадарскага размяшчаўся следчы ізалятар №1. Пачобут утрымліваўся тут пасля арышту ў 2021 годзе. У 2025 годзе ў будынку пачалася рэканструкцыя. Тут плануюць адкрыць шматфункцыянальны комплекс з кафэ і рэстаранамі.

Беларускі журналіст польскага паходжання Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года. У лютым 2023 года яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачаннях у распальванні варожасці і закліках да санкцый. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў рамках абмену па схеме «5 на 5» і перадалі Польшчы. 8 верасня Пачобут вярнуўся ў Беларусь, каб сустрэцца з сям’ёй і паплечнікамі па Саюзе палякаў у Беларусі. Ён плануе прабыць у Беларусі тыдзень.

Фота: Анджэй Пачобут
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!