Фото: facebook.com/Lukoil.en/
Амерыканскі мільярдэр Тод Боўлі заявіў аб заключэнні здзелкі па набыцці міжнародных актываў расійскай нафтавай кампаніі “Лукойл”. Здзелку таксама пацвердзілі ў Амерыканскай міжнароднай фінансавай карпарацыі, якая ўваходзіць у кансорцыум пакупнікоў. Сума здзелкі складае 10 млрд долараў.
У кастрычніку 2025 года ЗША ўвялі санкцыі супраць “Лукойла”. Пасля гэтага неаднаразова выдаваліся ліцэнзіі на здзяйсненне здзелак з міжнароднымі актывамі кампаніі.
Здзелка патрабуе адабрэння Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў (OFAC).
Міжнародны партфель «Лукойла», які ахоплівае аперацыі прыкладна ў 40 краінах, уключаючы нафтавыя радовішчы ў Азербайджане, Казахстане і яшчэ 9 краінах, якія здабываюць каля 350 тыс. барэляў за суткі, ацэньваецца прыкладна ў 16 млрд долараў, піша Reuters.