Амбасаду Нікарагуа плануецца адкрыць у Беларусі ў канцы лістапада

У канцы лістапада ў Мінску плануецца адкрыць амбасаду Нікарагуа. Гэтае пытанне абмяркоўвалася 11 лістапада на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шастакова з часовым павераным у справах Нікарагуа ў Беларусі Клаўдыа Антоніа Аранай.

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферах узаемнай цікавасці, надалі асаблівую ўвагу графіку і парадку дня будучых двухбаковых мерапрыемстваў, паведамляе МЗС Беларусі.

Таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка пятага пасяджэння беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.