Амбасадар Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэм’ер-міністру Афганістана

Амбасадар Беларусі ва Узбекістане і Афганістане па сумяшчальніцтве Аляксандр Агароднікаў 1 лістапада ўручыў даверчыя граматы прэм’ер-міністру Афганістана Махамаду Хасану Ахунду.

Пасля ўрачыстай цырымоніі бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі развіцця беларуска-афганскага супрацоўніцтва, у тым ліку правядзенне сумесных мерапрыемстваў у найбліжэйшай перспектыве, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Фота: t.me/BelarusMFA
Фота: t.me/BelarusMFA