Александр Рогожник. Скриншот видео "Первый информационный"
Аляксандр Лукашэнка даручыў КДК Беларусі сумесна са сваёй адміністрацыяй і ўрадам яшчэ раз пралічыць праект указа, якім групе кампаній “Сервалюкс” мяркуецца перадаць гаспадаркі Дубровенскага раёна і “Віцебскі бекон”. Пра гэта па выніках нарады паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік.
“Мы з інвестарамі выпрацавалі формулу, якая дазваляе атрымаць і для іх дастаткова нядрэнны вынік”, – сказаў ён, перадае БелТА.
Рагожнік нагадаў, што разам з сельгасарганізацыямі на плечы інвестара лягуць іх даўгі.
“Калі мы гаворым пра кошт актываў, мы павінны глядзець не на голыя лічбы, а на кошт ліквідных актываў. Акрамя тых лічбаў, якія вызначаны ў праекце ўказа, мы павінны разумець, колькі інвестар бярэ на сябе абавязацельстваў па выплаце раней назапашаных даўгоў і колькі інвестыцый ён укладвае. Мы ж пераследуем у канчатковым выніку мэту эфектыўнага бізнесу, эфектыўнай працы. Нагрузіць можна роўна столькі, колькі можна панесці. Таму я лічу, што тыя нормы, якія закладзены ў праект указа, найбольш аб’ектыўныя як для працы інвестара, так і для інтарэсаў дзяржавы”, – патлумачыў ён.