Фото: Минобороны
У Беларусі завяршыліся вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства — 2026» і «Бар’ер-2026». Яны праходзілі на палігонах Лосвіда і Старадарожскі.
“Падраздзяленні правялі міратворчую аперацыю на тэрыторыі ўмоўнай дзяржавы — члена АДКБ і выканалі задачы па падтрыманні рэжыму спынення агню паміж канфліктуючымі бакамі, а таксама забяспечылі выкананне ўмоў перамір’я: занялі зону адказнасці, развялі супрацьлеглыя бакі, забяспечылі бяспечную абстаноўку ў крызісным раёне”, – пісалі ў Мінабароны пра змест вучэнняў з міратворчымі сіламі «Непарушнае братэрства — 2026».
Вучэнне «Бар’ер-2026» было прысвечана ліквідацыі крыніц біялагічных пагроз і забеспячэнню біялагічнай бяспекі.
У вучэннях бралі ўдзел кантынгенты з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана, у тым ліку вайсковыя падраздзяленні, падраздзяленні органаў унутраных спраў і нацыянальнай гвардыі, а таксама аператыўныя групы Аб’яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ. Аснову расійскага воінскага кантынгенту складаюць падраздзяленні агульнавайсковай арміі Цэнтральнай ваеннай акругі. Усяго было задзейнічана больш за 1500 вайскоўцаў і звыш 300 адзінак узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку каля 80 рознатыпных БПЛА.