Аэрапорт Гродна плануюць адкрыць гэтай зімой

Аэрапорт Гродна можа аднавіць працу гэтай зімой. Пра гэта тэлерадыёкампаніі “Гродна” паведаміў старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель.

На сёння ў аэрапорце завяршылі абнаўленне ўзлётна-пасадачнай паласы. Таксама праведзены таргі на закупку навігацыйнага абсталявання, яго пастаўку чакаюць восенню. Пасля ўстаноўкі абсталявання трэба будзе вырашыць тэхнічныя пытанні і ўвесці яго ў эксплуатацыю.

«Я ўпэўнены, аэрапорт адкрыецца найбліжэйшай зімой. Задача — прыцягнуць аператараў і авіякампаніі, якім будзе эканамічна мэтазгодна лётаць у Гродна», – заявіў Хмель.

Сярод магчымых напрамкаў называюцца Санкт-Пецярбург, Масква і Калінінград. У далейшым у аэрапорце разлічваюць запусціць чартарныя рэйсы на курорты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!