Афіцэра спецназа прысудзілі да 19 гадоў калоніі па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве

Афіцэра спецназа Яўгена Жарыкава прысудзілі да 19 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 22,5 тысячы рублёў па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве (ч. 2 арт. 356 КК). Прысуд быў вынесены яшчэ ў маі, але вядома пра яго стала толькі цяпер, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Яўгену Жарыкаву з Бабруйска 23 гады. Ён скончыў ваенную навучальную ўстанову і праходзіў службу ў Мар’інай Горцы, дзе дыслакуецца пятая асобная брыгада спецназа.

Супрацоўнікі КДБ затрымалі Жарыкава ў лютым 2025 года. Суд над ім прайшоў у закрытым рэжыме ў маі 2026 года, а ў верасні яго адправілі адбываць пакаранне ў калонію. Падрабязнасці справы невядомыя.