Дмитрий Лаевский. Фото из Facebook
Беларускія праваабаронцы прызналі адваката Дзмітрыя Лаеўскага і яшчэ 13 чалавек палітычнымі зняволенымі. Колькасць палітвязняў на 10 верасня 2026 года складае 902 чалавекі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
9 верасня Дзмітрыя Лаеўскага прыгаварылі да трох гадоў калоніі па артыкулах 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) за інтэрв’ю беларускім незалежным СМІ ў 2020-2021 гадах, калі ён выступаў абаронцам палітыка Віктара Бабарыкі і адваката Максіма Знака.
Палітвязнямі таксама прызнаны Антон Барысенка, Данііл Быкаў, Сяргей Валодзька, Таццяна Веціярэц, Сяргей Высоцкі, Максім Дземчук, Ірына Дручыніна, Глеб Ганчароў, Уладзімір Карчэўны, Арыстарх Крукоўскі, Георгій Максіменкаў, Максім Хвеська, Дзмітрый Юран.