Адпраўка прызыўнікоў у войскі пачынаецца ў Беларусі

У Беларусі 22 кастрычніка пачынаецца адпраўка ў войскі грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны краіны.

Сёння ў падраздзяленні сіл спецаперацый, Мінскай ваеннай камендатуры, у 72-і гвардзейскі Аб’яднаны вучэбны цэнтр і 361-ю базу аховы і абслугоўвання адправіцца каля 1000 чалавек.

Усяго на камплектаванне Узброеных сіл, іншых войскаў і фарміраванняў будзе накіравана каля 10 тыс. чалавек.

Таксама сёлета для праходжання службы ў рэзерве плануецца накіраваць каля 600 чалавек.

Ваенная прысяга запланавана на 21 лістапада.