Фото: t.me/Donetsk_obl_prokuratura
Раніцай 8 кастрычніка Расія ўдарыла па двух рэйсавых аўтобусах у Краматорску Данецкай вобласці Украіны. Загінулі 30 чалавек, не менш за 18 атрымалі раненні.
Як паведамляе мэрыя горада, удар быў нанесены КАБам. Рух грамадскага транспарту ў Краматорску спынены.
«Расійская бомба фактычна ўдарыла па дзвюх маршрутках. Частку загінулых дагэтуль не ўдалося апазнаць з-за цяжкасці атрыманых траўмаў», — заявіў Зяленскі.
Зяленскі паабяцаў адказ Расіі на ўдар.