Фото: ГТК
Брэсцкія мытнікі канфіскавалі ў 34-гадовага беларуса абсталяванне для перазарадкі патронаў.
Мужчына ехаў з Польшчы на легкавым аўтамабілі Audi. Як паведамілі ў ДМК, ён выбраў зялёны калідор. Аднак у яго рэчах выявілі 32 адзінкі прыстасаванняў і абсталявання для вырабу і перазарадкі патронаў. Мытнікі іх выявілі пры даглядзе дарожных сумак мужчыны.
Кошт тавару склаў 22 тыс. рублёў. Былі канфіскаваны матрыцы для снараджэння патронаў, станкі для абразання гільзаў, гільзатрымальнікі, прэсы для перазарадкі.
Распачаты адміністрацыйны працэс.