Фото: пресс-служба правительства Литвы
Абмежаванне на ўвоз у Літву паліва ў аўтамабільных баках уступіць у сілу з 3 мая. Пра гэта папярэдзіла літоўская мытня.
Нядаўна Сейм Літвы прыняў закон аб падаўжэнні нацыянальных абмежаванняў у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі да 31 снежня 2027 года. У закон было дададзена палажэнне, якое забараняе ўвоз з Беларусі і Расіі больш за 200 літраў паліва ў аўтамабільных баках.
Літоўская мытня папярэджвае, што абмежаванне ўступіць у сілу з 3 мая і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2027 года.