Абмен вадзіцельскіх пасведчанняў і сумесныя ініцыятывы абмеркаваў Офіс Ціханоўскай з літоўскім Сеймам

Дырэктар Офіса Ціханоўскай у Вільнюсе Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька сустрэліся з кіраўніком групы “За дэмакратычную Беларусь” у Сейме Літвы Русланасам Баранавасам.

Як паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, бакі абмеркавалі пошук рашэнняў для прызнання і абмену беларускіх вадзіцельскіх пасведчанняў на еўрапейскія. Таксама гаворка ішла пра фінансавую дапамогу беларусам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.

Бакі абмеркавалі запуск Школы парламентарызму, экспертныя сустрэчы з дэпутатамі Сейма, удзел беларусаў у мясцовых выбарах у Літве. Таксама абмяркоўвалася сумесная праца ў ПАСЕ, ПА АБСЕ і планы на час старшынства Літвы ў Еўрасаюзе, якое пачнецца 1 студзеня.

«Мы вельмі цэнім, што падтрымка беларусаў застаецца важнай тэмай для літоўскага парламента. У наступным годзе мы хочам пашырыць нашае супрацоўніцтва, асабліва на еўрапейскім узроўні. Старшынства Літвы ў Радзе ЕС адкрывае для гэтага новыя магчымасці, і важна імі скарыстацца», – адзначыў Дзяніс Кучынскі.

Таксама бакі падвялі вынікі працы ў 2026 годзе.

Фота: Офіс Ціханоўскай